22.08.2016 / 15:52

У Полацкім раёне Audi сутыкнуўся з матацыклам. Загінула непаўналетняя дзяўчына ВІДЭА 7

20 жніўня каля 19:00 непадалёк ад вёскі Рудня Полацкага раёна кіроўца Audi 1955 года нараджэння пры павароце налева сутыкнуўся з матацыклам, які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

Як паведамілі ў МУС, на матацыкле ехалі двое: кіроўца 1997 года нараджэння і пасажырка 1999 года нараджэння. Ад атрыманых траўмаў непаўнагадовая дзяўчына памерла ў бальніцы.

Здарэнне патрапіла на відэа. Яго апублікаваў на канале YouTube карыстальнік Сonquer Mount.

Ва УУС Віцебскай вобласці паведамілі, што аварыя адбылася на 7-м кіламетры аўтадарогі Полацк — Мёры — мяжа Латвіі. Участак дарогі ў гэтым месцы прамы, добра праглядаецца ў абодвух напрамках.

— Кіроўца аўтамабіля пры павароце налева не саступіў дарогу матацыклісту, што рухаўся ў сустрэчным напрамку. Дзяўчына, пасажырка матацыкла, вучаніца 11-га класа, памерла ў бальніцы ноччу пасля ДТЗ. Матацыкліст шпіталізаваны і знаходзіцца ў цяжкім стане, — распавялі ва УУС.

0
ОгО / Адказаць
22.08.2016 / 16:23
Жах.... (( Мае спучуваннi..... ((
0
омоновец(бывший) / Адказаць
22.08.2016 / 16:27
м...к на машине!
0
Казік / Адказаць
22.08.2016 / 17:45
Адмарозак забіў двух чалавек...((((
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру