22.08.2016 / 16:45

У Маларыцкім раёне паляўнічы застрэліў рыбака, прыняўшы яго за бабра 10

20 жніўня ў рацэ Асіпоўка каля вёскі Малыя Дарапеевічы Маларыцкага раёну знайшлі цела жыхара Брэста з агнястрэльнымі раненнямі галавы і шыі. Мужчыну застрэлілі з зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы 12-га калібра, паведамілі ў МУС Беларусі.

У момант здарэння пацярпелы лавіў рыбу з выкарыстаннем сетак разам са сваякамі. Па словах блізкіх, яны спалохаліся гукаў аўтамабіляў, якія праязджалі побач, і схаваліся за узвышшам. Меркавалі, што гэта інспектары прыродааховы, а мужчына застаўся ў вадзе, распавялі ў Следчым камітэце.

Кіроўца аднаго з аўтамабіляў зрабіў стрэл у кірунку пацярпелага. Пасля гэтага ён падышоў да берага і ўбачыў, што ў выніку яго стральбы загінуў мужчына, затым схаваўся з месца здарэння.

Па дадзеным факце Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.139 (Забойства) Крымінальнага кодэкса.

Падазроны быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у Брэсце той жа ноччу. Ім з'яўляецца 43-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Падчас агляду ў яго канфіскаваная паляўнічая стрэльба «Сабаці». Па словах падследнага, ён думаў, што страляў у бабра. Мужчына ў той дзень меў дазвол на здабычу вадаплаўных птушак.

Загінулы нарадзіўся ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёна, жыў у Брэсце.

Падазраваны і пацярпелы раней не судзімыя.

0
Žvir / Адказаць
22.08.2016 / 16:54
Jkim ža durniam daviarajuc miec zbroju, prosta dziva !
0
Правда / Адказаць
22.08.2016 / 17:03
На мой взгляд, это явно "умышленное убийство".
0
Застёгнутый / Адказаць
22.08.2016 / 17:13
Один "лавіў рыбу з выкарыстаннем сетак", другой "меў дазвол на здабычу вадаплаўных птушак", но "думаў, што страляў у бабра". Красавцы.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру