Расійскія ваенна-марскія і сухапутныя сілы правядуць буйныя вучэнні ў Крыме ў верасні гэтага года, паведаміла Мінабароны РФ.

tass.ru

tass.ru

Вучэнні пройдуць у атмасферы падвышанай напружанасці пасля таго, як Масква абвінаваціла Кіеў у адпраўцы дыверсантаў на паўвыспу. Украіна абвяргае гэтыя абвінавачанні.

На мінулым тыдні ў Крыме, які быў захоплены Масквой у 2014 годзе, праводзіліся падрыхтоўчыя вучэнні па хуткай перакідцы цяжкага ўзбраення і войскаў з тэрыторыі РФ. У вучэннях удзельнічаюць 2500 жаўнераў і да 350 адзінак бронетэхнікі, паведаміла ТАСС.

Вучэнні ў Крыме стануць элементам самых буйных за 2016 год манеўраў войскаў РФ «Каўказ 2016», у якіх будзе ўдзельнічаць уся Паўднёвая ваенная акруга.

Пад выглядам вучэнняў можа праводзіцца канцэнтрацыя войскаў і для іншых мэтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?