22.08.2016 / 18:59

У Мінску затрыманыя руферы, якія залезлі на дах ГУМа

Супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС г.Мінска затрыманыя чацвёра маладых людзей, якія сёння ўвечары таемна праніклі на дах сталічнага ГУМа для ажыццяўлення фотаздымкі.

У цяперашні час усе яны дастаўлены ў РУУС. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

Вядома, што самы старэйшы з іх - 1992 года нараджэння, трое беларусы і адзін расіянін. Усе - навучэнцы, адзін быў адлічаны з ВНУ за непаспяховасць.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру