Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі ў панядзелак заявіў, што ён будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2017 годзе.

«Я вырашыў стаць кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у 2017 годзе», — пра гэта Сарказі паведаміў у сваім твітары.

У сераду выйдзе новая кніга Сарказі «Усё для Францыі». У твітары былы прэзідэнт апублікаваў яе вокладку і цытату з яе. Згодна з гэтай цытацай, былы прэзідэнт адчувае, што ў яго дастаткова сіл, каб зноў узначаліць краіну ў складаны для яе гістарычны перыяд.

Сарказі быў прэзідэнтам Францыі з 2007 па 2012 гады. На выбарах у 2012 годзе ён прайграў цяперашняму прэзідэнту Франсуа Алянду.

Алянд таксама не выключае, што пойдзе на другі тэрмін. Аднак яго рэйтынг сур'ёзна пацярпеў на фоне непапулярных рэформаў, якія праводзіць урад.

Сарказі лічаць супярэчлівым палітыкам. У Францыі пачатае афіцыйнае расследаванне супраць Сарказі ў сувязі з падазрэннямі, што яго выбарчая кампанія фінансавалася нелегальна. Былога прэзідэнта затрымлівалі для допыту ў паліцыі, які доўжыўся 15 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?