Расіянін, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Падчас правядзення пашпартнага кантролю высветлілася, што 26-гадовы грамадзянін Расіі знаходзіцца ў міжнародным вышуку за незаконны абарот наркатычных сродкаў у асабліва буйным памеры. За дадзенае злачынства ў адпаведнасці з расійскім крымінальным кодэксам яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Мужчына быў затрыманы 18 жніўня пры афармленні рэйса Стамбул — Мінск. Ва ўстаноўленым парадку расіянін перададзены супрацоўнікам міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0