22.08.2016 / 22:38

Дэлегацыю рабінаў усё-такі пусцілі ў Беларусь, і яны дабраліся да Лёзна 8

Дэлегацыя іудзейскіх святароў змагла дабрацца ўвечары 22 жніўня да беларускага горада Лёзна (Віцебская вобласць). У райцэнтр прыбылі прыкладна 500 рабінаў з 30 краін Еўропы.

Сітуацыя вырашылася станоўча: пасля праверкі дакументаў на мяжы дэлегатаў пусцілі ў краіну, і яны накіраваліся ў райцэнтр у суправаджэнні ДАІ, перадае «Радыё Свабода».

Раней супрацоўнікі пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці не прапусцілі ў Беларусь дэлегацыю. Святары бяруць удзел у кангрэсе рабінаў Еўропы, які праходзіць у Маскве 18—24 жніўня. Яны наведваюць месцы, звязаныя з памяццю аб загінулых яўрэяў. Адно з іх — беларускі райцэнтр Лёзна.

У дэлегацыі шмат грамадзян трэціх дзяржаў, якія не ўваходзяць у Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі. У сувязі з тым, што такія грамадзяне павінны перасякаць дзяржаўную мяжу ў міжнародных пунктах пропуску, іх не прапусцілі з Расіі. Акрамя таго, у многіх членаў дэлегацыі не было беларускіх віз.

Аднак сітуацыя ў выніку вырашылася. Паводле інфармацыі БелТА, у Лёзне рабінаў сустрэў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Іудзейскія святары наведалі мемарыял «Адаменская горка», дзе памаліліся аб яўрэях, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. У лютым 1942 года тут адбыўся адзін з самых масавых расстрэлаў мірных жыхароў — было забіта прыкладна 1,5 тысячы чалавек, сярод якіх сваякі вядомага ў свеце мастака Марка Шагала.

Нагадаем, што сёння раніцай Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам кангрэса рабінаў Еўропы. У ім адзначалася, што беларуская дзяржава і грамадства, «валодаючы багатымі духоўнымі традыцыямі і каштоўнасцямі, адданыя прынцыпам талерантнасці і адкрытасці да дыялогу». «Мы набылі ўнікальны вопыт захавання і падтрымання міжканфесійнага міру і згоды, якім па праве ганарымся», — сказана ў прывітанні. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў значнасць ролі яўрэйскага народа ў гісторыі Беларусі.

0
Братка Беларус / Адказаць
22.08.2016 / 23:36
Шалом
0
Дэсперада / Адказаць
23.08.2016 / 07:24
Пуцiн не толькi прыток газа з нафтай абмежвае ў наш бок, але ўжо i равiнаў )))
0
дзед кулеш / Адказаць
23.08.2016 / 08:08
"дабраліся да Лёзна"?.. Ды яны хутка ўсюды дабяруцца. У твой дом, у твой кашалёк, да душы тваёй дабяруцца. Гнаць трэба, а не сцяліцца перад імі.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру