«Я як кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі не збіраюся маўчаць ні тут, ні ў Бразіліі. Я нават даручыў узяць на адкрыццё Гульняў у Рыа беларускія і, адназначна, расійскія сцягі. У мяне яны дакладна там будуць.

Першае адчуванне ад рашэнне CAS? Шок! Я хачу сказаць, што самы няправільны крок за ўсю гісторыю паралімпійскага руху. А тое, што інвалідаў ставяць у раздзел палітыкі, — гэта наогул блюзнерства.

Чаму ніхто не называе прозвішчы ўладальнікаў гэтых спроб з допінгам? Ёсць інфармацыя, што гэтыя спробы з зімовых відаў спорту. Тады прычым тут летнія? Назавіце прозвішчы і дыскваліфікуйце іх.

Я ўпэўнены, што недзе праз паўгода перад Паралімпійскім камітэтам Расіі пачнуць прасіць прабачэння.

Расійскім паралімпійцам прапаноўвалі выступаць пад сцягам IPC. Гэта жаданне раздраіць грамадства. Гэта (выступленне пад сцягам IPC) не дапушчальна. Гэта чыста палітычны момант. Калі вы будзеце выступаць пад сцягам не Расіі, тады будзем з вамі размаўляць. Але для гэтага вы павінны ледзь не прызнаваць Расею. Але гэта проста нерэальна.

Гэта ўсё палітычны трук, мэтай якога з'яўляецца раскалоць Расію. Але яны не разумеюць, што чым горш Расеі, тым яе народ больш згуртаваны», — сказаў Шэпель.

Паралімпійскія гульні 2016 года пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра з 7 па 18 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?