Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі абмеркавана на сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада і Нацбанка.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы перыяд 2016 года, сітуацыі на валютным рынку.

Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па канкрэтных пытаннях. У іх ліку праект па рэканструкцыі аўтадарогі Мінск-Гродна, які рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам.

«Трэба ўсё рабіць, каб гэтае супрацоўніцтва не спынялася. Для нас гэта вельмі выгаднае супрацоўніцтва, асабліва ў гэты перыяд», - адзначыў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?