Губернатар Валгаградскай вобласці РФ Андрэй Бачароў ухваліў прапанову надаць рэканструяванаму міжнароднаму аэрапорцту Валгаграда назву Сталінград, гаворыцца ў паведамленні на сайце адміністрацыі рэгіёну.

ria.ru

З прапановай прымеркаваць перайменаванне да 75-й гадавіны завяршэння Сталінградскай бітвы выступілі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый.

«Гэта было б добрым знакам патрыятычнага выхавання, знакам для моладзі, што мы шануем заваёвы і подзвіг нашых бацькоў і дзядоў, якія адстаялі Сталінград», — сказаў старшыня Валгаградскага абласнога савета ветэранаў Сяргей Назараў.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка ветэранскага савета Юрый Таргашоў адзначыў, што, надаўшы аэрапорту назву Сталінград, можна было б зняць пытанне аб вяртанні гэтага імя гораду Валгаграду.

Губернатар прапанову ветэранаў ухваліў, адзначыўшы ў той жа час, што пытанне патрабуе прапрацоўкі.

У 2014 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключыў, што Валгаграду пасля рэферэндуму можа быць вернутая гістарычная назва. З такой просьбай да кіраўніка дзяржавы звярнулася група ветэранаў. Аднак у лютым 2015 года Дзярждума адхіліла прапанову аб перайменаванні Валгаграда ў Сталінград.

Заснаваны ў 1589 году горад называўся Царыцын. У 1925 годзе ён быў перайменаваны ў Сталінград. У 1961 годзе ў рамках барацьбы з культам асобы населены пункт перайменавалі ў Валгаград.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?