04.06.2008 / 19:12

Выйшла кніга «Вильна 1823‑1824: Перекрестки памяти» 5

Прэзэнтацыя пройдзе 6 чэрвеня (пятніца) ў менскім Доме Ваньковічаў.

Вильна 1823‑1824: Перекрестки памяти / Сост. Федута А. И; вступ. ст. коммент. Лавринец П. М., Рейтблат А. И., Федута А. И. — Минск: Лимариус, 2008. — 244 с.

У зборнік, які прысьвечаны «справе філяматаў», увайшлі нарыс вядомага польскага гісторыка Іяхіма Лялевеля «Навасільцаў у Вільні», і ўспаміны (яны друкуюцца ўпершыню) прафэсара Івана Лабойкі — сучасьнікаў самай «гучнай» «палітычнай справы», арганізаванай на былых землях Рэчы Паспалітай ў першай траціне ХІХ ст.

У дадатку прыводзяцца лісты Лабойкі да Лялевеля.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 6 чэрвеня (пятніца) ў Доме Ваньковічаў (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а).

Пачатак а 16‑й. Уваход вольны.

0
e. / Адказаць
05.06.2008 / 08:56
Rec dobraja, adno skada - "Vilnia" musila byc nazva knihi.
0
Dzadza / Адказаць
05.06.2008 / 10:44
Гэта здаецца беларускі варыянт расейскай мовы, бо па-рас-ку мусіць быць - ВільнО. А кніга лепая напэўна, прынамсі лічбы зацікавілі.
0
Фядута / Адказаць
05.06.2008 / 14:56
"ВильнА" -- назва, адпаведная часу (19 стагоддзе). Паглядзiце крынiцы. "ВильнО" было б паланiзмам.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру