Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 верасня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Падаражанне закране прадукцыі ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Так, некаторыя віды цыгарэт Pall Mall стануць даражэй на 5 капеек.
Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА «Тытунь-Інвест». Напрыклад, цыгарэты LD Red і LD Blue таксама вырастуць у цане на 5 капеек.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
0
0
0
0
0
0