23.08.2016 / 23:24

Беларускім паралімпійцам забараніў несці сцяг Расіі на адкрыцці Гульняў Міжнародны паралімпійскі камітэт 24

Паралімпійскай зборнай Беларусі адмовілі ў праве несці сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця. Пра гэта радыёстанцыі «Гаворыць Масква» паведамілі ў прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта, адзначае lenta.ru

«Расія не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях ў 2016 годзе ў Рыа, таму ніхто не будзе несці расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця. Калі беларускія спартсмены панясуць расійскія сцягі падчас цырымоніі адкрыцця, то гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст», - адзначылі ў МПК.

У камітэце дадалі, што ў такім выпадку «у дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага паралімпійскага камітэта будуць прынятыя пэўныя захады».

Раней паведамлялася, што беларускія паралімпійцы выказалі поўную падтрымку расійскім калегам у сувязі з іх зняццем з Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Праўда, пазней старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што яго словы няправільна інтэрпрэтавалі.

«Што тычыцца расійскага сцяга, што мае папярэднія словы не так зразумелі або інтэрпрэтавалі, — сказаў Алег Шэпель «Камсамолцы». — Не трэба блытаць спорт з палітыкай. Афіцыйная дэлегацыя, якая выйдзе на стадыён «Маракана», будзе несці дзяржаўны сцяг Беларусі. І ніякі іншы. Што тычыцца афіцыйных асоб, у тым ліку мяне, то пацвярджаю, што я сапраўды ў ложы для гасцей буду трымаць не толькі сцяг Беларусі, але і Расіі. У нас шмат агульнага…».

0
Vero / Адказаць
23.08.2016 / 23:33
Выпадкова прачытаў версію ленты.ру. Кожны піша крыху ў сваім кантэксце. НН дала камент шэпеля, а лента ру не дала. Эфект адваротны атрымаўся. https://lenta.ru/news/2016/08/23/flag/
0
Русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэрае / Адказаць
23.08.2016 / 23:36
Правiльна!!! Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...
0
Жыве Беларусь!!!! / Адказаць
23.08.2016 / 23:38
Не долга музыка гучала, не доуга шэпель танцавау
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру