Сярод кандыдатаў у Савет Рэспублікі ад Мінскай вобласці звяртае на сябе ўвагу імя Віктара Сірэнкі — намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. Нагадаем, выбары ў Савет Рэспублікі сёлета безальтэрнатыўныя, падчас іх зацвярджаюцца ўсе прапанаваныя прэтэндэнты.

Доктар Віктар Сірэнка атрымаў сумную вядомасць у ноч з 19 на 20 снежня 2010 года. Ён, тагачасны кіраўнік бальніцы хуткай дапамогі, дазволіў спецслужбоўцам вывезці з бальніцы збітага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Менавіта Сірэнка змяніў дыягназ Някляева. Спачатку паэту паставілі дыягназ «закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, гематомы левай арбіты, удары мяккіх тканак». Праз пару гадзін, калі кандыдата ў прэзідэнты ўжо выкралі, Сірэнка выдаў даведку, у якой дыягназ «чэрапна-мазгавая траўма» не значыўся.

Неўзабаве доктар пачаў паднімацца па кар'ернай лесвіцы вышэй. Ён стаў кіраўніком камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, пасля перайшоў на аналагічную пасаду ў Мінаблвыканкаме.

Да апошняга часу Сірэнка працаваў намеснікам старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры.

Сірэнка быў уключаны ў спіс неўязных у Еўрасаюз, аднайменны персанаж з'явіўся ў кнізе «Былы сын» Аляксандра Філіпенкі.

* * *

Як старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сірэнка сем хвілін круціў галавой у адказ на пытанні

* * *

Віктар Сірэнка

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Барысаве. У 1986 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання.

У 1986 па 2002 год працаваў у Барысаўскай гарадской бальніцы на розных пасадах.

У 2002-2003 — галоўны доктар Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

У 2004-2007 — галоўны доктар Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

У 2007-2011 — галоўны доктар Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (Мінск)

У 2011-2014 — старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама.

У 2014-2015 — начальнік упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.

З 29 студзеня 2015 — намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?