Варшаўская «Легія» ўчора вечарам заваявала права выступіць у групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па суме двух матчаў польскі клуб адолеў ірландскі «Дандалк» — 0:2 (тыдзень таму у гасцях), 1:1 (учора дома).

Той самы «Дандалк», які выбіў з ЛЧ барысаўскі БАТЭ.

Апошні раз польскі клуб гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў у сезоне 1995-1996 гг., і гэта была акурат «Легія».

Каманда гуляла ў адной групе з маскоўскім «Спартаком», «Блэкбэрнам» і «Русэнборгам», перамагла ў двух матчах, адзін згуляла ўнічыю, тры прайграла і заняла 3-е месца ў групе.

***

А што БАТЭ? БАТЭ будзе заўтра змагацца за права выступіць у групавым раўндзе Лігі Еўропы. Тыдзень таму ў Астане беларусы прайгралі 0:2.

Матч БАТЭ — «Астана» пройдзе ў чацвер на «Барысаў-Арэне». Пачатак у 21:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0