Пачатак мерапрыемства а 21-ай гадзіне. Прыехаць можна раней, а зьехаць — у нядзелю ўдзень.

У праграме: адпачынак на прыродзе, танцы, сьпевы ля вогнішча, рыбалка, экскурсія па навакольных мястэчках.

Як сказаў Зьміцер Вайцюшкевіч Свабодзе, для ўік-энду ў Шаблях ён падрыхтаваў адмысловую музычную праграму:

«Будзе канцэрт, які так і называецца — «Разьвітаньне зь летам». А таксама будуць новыя песьні з альбому, над якім я цяпер працую, — на вершы Ўладзімера Някляева».

Як адзначыў музыка, ні ён, ні арганізатары не чакаюць занадта вялікай колькасьці гасьцей, і таму ёсьць падставы меркаваць, што ня будзе і вялікай колькасьці супрацоўнікаў міліцыі, як тое здаралася на некаторых сёлетніх фэстывалях:

«З выступоўцаў буду я адзін, прысутных будзе да ста чалавек. Думаю, што будзе назіраць за ўсім участковы міліцыянт, усё ж адзін Зьміцер Вайцюшкевіч ніякай небясьпекі не нясе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?