Бронзавы медаль у вольнай барацьбе заваяваў для Беларусі ўраджэнец Дагестана Ібрагім Саідаў, які цяпер жыве ў Гродне.

Reuters.com

Reuters.com

У Ібрагіма трое дзяцей, дзве дачкі і сын, ён жыве ў інтэрнаце. Жыллёвае пытанне для яго таксама актуальнае. За пераход у зборную іншай краіны з Расіі ён сам заплаціў пяць тысяч швейцарскіх франкаў (крыху больш за пяць тысяч долараў).

«Да перамогі ў Рыа ён атрымоўваў 360 рублёў у заробак і прыкладна столькі ж як стыпендыю ад вобласці. Ніякага жылля яму не давалі, ніякіх ільгот. Ён прыехаў сюды на агульных падставах», — тлумачыць Еўрарадыё яго трэнер Жуматай Шубаеў.

За бронзавы медаль Саідаў павінен атрымаць 50 тыс. даляраў і, магчыма, такім чынам вырашыць жыллёвае пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0