Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн патрабаваў ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі звольніць генпракурора краіны, піша The Atlantic. У адваротным выпадку, сцвярджаў Байдэн, Украіна не атрымае пазыку ў 1 мільярд долараў, абяцаны ЗША.

Па словах журналіста The Atlantic Стыва Клеманса, які неаднаразова суправаджаў Байдэна ў дзелавых паездках і шмат размаўляў з віцэ-прэзідэнтам, амерыканскі палітык сказаў Парашэнку: «Добра, ты можаш пакінуць генпракурора. Але зразумей, мы не дамо грошай, калі ты так зробіш».

Пасля, як піша Клеманс, Парашэнка сапраўды звольніў генпракурора.

Пра якога менавіта Генеральнага пракурора ідзе гаворка, у артыкуле не паведамляецца.

***

16 лютага 2016 года генпракурор Украіны Віктар Шокін па прапанове Пятра Парашэнкі падаў у адстаўку. Шокін займаў гэту пасаду з лютага 2015 года.

Да Шокіна пасаду генпракурора Украіны займаў Віталь Ярэма, якога Вярхоўная Рада прызначыла на пасаду пасля адхілення ад улады былога прэзідэнта Віктара Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?