У Слуцку затрыманыя двое мужчын, якія згвалтавалі малалетнюю дзяўчынку. Пра гэта TUT.BY заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Аляксандр Сячко.

Крымінальная справа распачата ў дачыненні да двух жыхароў Слуцка па арт. 166 ч. 3 Крымінальнага кодэкса Беларусі (згвалтаванне заведама малалетняй). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Мужчыны затрыманыя і ўзятыя пад варту. Аднаму з іх 36, іншаму - 48 гадоў.

Згодна з беларускім заканадаўствам, пад вызначэнне «малалетні» трапляюць дзеці да 14 гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?