У адным з жылых дамоў Петрыкава (Гомельская вобласць) 22 жніўня адбыўся пажар падчас развітання з памерлай жанчынай.
Як паведамілі ў Петрыкаўскім РАНС, пенсіянерка, развітваючыся з памерлай маці, ледзь не загінула сама. Вянкі ля труны памерлай раніцай загарэліся ад свечкі. Пенсіянерка паспрабавала тушыць пажар самастойна, але не змагла: вянкі хутка разгарэліся. Пагасіць полымя дапамаглі мясцовыя жыхары, ратавальнікаў не прыцягвалі.
Пацярпелая была шпіталізаваная з апёкамі 1-2-й ступені, абгарэла каля 13% цела: твар, шыя, кісці рук, плечы. Яна таксама атрымала тэрмічны апёк дыхальных шляхоў. Жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане ў апёкавым цэнтры Гомеля.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары