Самы вялікі ў свеце лятальны апарат Airlander 10 атрымаў пашкоджанні падчас выпрабавальнага палёту ў Англіі пасля таго, як на невялікай вышыні зваліўся ў піке і стукнуўся аб зямлю.

Як паведамляе брытанская фірма Hybrid Air Vehicles, якая стварыла Airlander 10, ніхто ў выніку інцыдэнту не пацярпеў. Кабіна пілотаў атрымала пашкоджанні, але самі яны цэлыя.

Першапачаткова паведамлялася, што самалёт-дырыжабль зачапіўся за тэлеграфны слуп, аднак кампанія-стваральнік лятальнага апарата гэта адмаўляе. Паводле яе даных, да моманту пасадкі палёт праходзіў спакойна.

Першы палёт Airlander 10 адбыўся на мінулым тыдні і прайшоў паспяхова.

Даўжыня паветранага судна, якое сумяшчае ў сабе канструкцыі, характэрныя для самалёта і для дырыжабля, на восем метраў даўжэй за самы вялікі ў свеце самалёт — Ан-224 «Мрія».

Вага апарата складае 20 тон. Яго распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што ён зможа падняцца на вышыню ў шэсць кіламетраў і разагнацца да 148 кіламетраў у гадзіну.

Airlander першапачаткова распрацоўваўся як выведвальны лятальны апарат для ўрада ЗША, але праект быў замарожаны з-за скарачэння абаронных выдаткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?