У М'янме адбыўся землятрус магнітудай 6,8. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Тайландзе, Бангладэш і Індыі.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 25 кіламетрах ад горада Чау, ачаг землятрусу быў размешчаны на глыбіні 84 км, паведамляе Геалагічная служба ЗША.

Пакуль афіцыйных дадзеных аб магчымых ахвярах і пацярпелых у выніку землятрусу няма. Агенцтва «Франс прэс» са спасылкай на дэпутата парламента акругі Магуэ паведамляе, што ахвярай землятрусу стаў 22-гадовы малады чалавек, які загінуў пры абрушэнні будынка, таксама яшчэ адна жанчына пацярпела.

Землятрус закрануў старажытны горад Паган, які карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Паведамляецца, што некалькі старажытных свяцілішчаў, якія знаходзяцца ў горадзе, атрымалі пашкоджанні.

У найбуйнейшым горадзе М'янмы — Янгоне — з-за падземных штуршкоў трэсліся будынкі. У сталіцы Бангладэш, Дацы, па меншай меры 20 чалавек атрымалі раненні. У індыйскай Калькуце з-за падземных штуршкоў прыпыніў працу метрапалітэн.

Нагадаем, у ноч на сераду адбыўся землятрус у Італіі, у выніку якога загінулі як мінімум 38 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?