У шостым матчы, што прайшоў уначы ў Пітсбургу, «чырвоныя крылы» адолелі «пінгвінаў» зь лікам 3:2 (па пэрыядах 1:0, 1:1, 1:1). Канчатковы лік у сэрыі 4:2 на карысьць «Дэтройту Рэд Уінгз».

Гэты матч будзе сёньня паказаны па канале «Лад» у 23:20.

Нагадаем, што клюбы, за якія выступаюць беларускія хакеісты, выбылі ў другім раўндзе Кубку Стэнлі. «Манрэаль» (браты Касьціцыны і Грабоўскі) саступілі «Філадэльфіі», а «Каларада», за якое пыліць Руслан Салей, - акурат «Дэтройту», прычым з разгромным лікам 0:4

«Дэтройт» стаў 11-ціразовым уладальнікам Кубку Стэнлі.

Тым часам сёньня, у ноч на пятніцу, стартуе фінал Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. «Бостан Сэлтык» супраць «Лос-Анджэлас Лейкерз». Хто каго: кельты або азёрнікі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?