Беларусь утрымлівае першае месца ў сьвеце па вытворчасьці бульбы на душу насельніцтва, штогадовы валавы збор яе ў краіне перавышае 8 млн т, г.зн. На кожнага дарослага жыхара прыходзіцца па 700—900 кг у год.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Дэпартаменту грамадзкай інфармацыі прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь Віктар Радзівіноўскі ўчора на канферэнцыі «Беларуская бульба. Харчовая бясьпека краіны» ў Менску.
2008 год, як вядома, аб’яўлены ААН міжнародным годам бульбы.