БТР распрацаваны і вырабляецца нямецкімі машынабудаўнічымі і абароннымі гігантамі Krauss-Maffei Wegmann і Rheinmetall Defence.

Кантракт, які хутчэй за ўсё ўключае поўнае абслугоўванне набытых БТР на шмат год наперад, каштаваў нашаму паўночна-заходняму суседу 385,6 млн еўра. Гэта самая вялікая ваенная закупка ў гісторыі Літвы, якая адначасова стала першым замежным карыстальнікам GTK Boxer.

«Новыя БТР забяспечваюць лепшую мабільнасць, абароназдольнасць і агнявую моц для батальёнаў і ўсёй брыгады. У аперацыйным сэнсе мы не толькі атрымліваем магчымасць бяспечна даставіць да поля бою жаўнераў, але і быць эфектыўнымі на полі бою, знішчаючы браніраваныя і небраніраваныя цэлі на адлегласці да 4 км», - сказаў камандуючы Сіламі абароны генерал-лейтэнант Ёнас Вітаўтас Жукас.

У арміі Літвы машына атрымае імя Vilkas («Воўк»). Машыны атрымаюць мадыфікаваны варыянт ізраільскага баявога модуля Rafael Samson Mk 2 з 30-мм аўтаматычнай гарматай ATK Orbital Bushmaster Mk 44, спараным 7,62-мм кулямётам і пускавой устаноўкай супрацьтанкавага ракетнага комплекса Rafael Spike-LR. Дзве ці чатыры машыны будуць пастаўленыя ў камандна-штабным варыянце.

«Ваўкі» пойдуць на ўзбраенне 2 батальёнаў 1 механізаванай брыгады «Жалезны воўк», якія зараз маюць старыя гусенічныя БТР М-113, атрыманыя ад нямецкай арміі. Пастаўкі пачнуцца ў 2017 годзе, а закончацца ў 2021.

БТР М113, якія такім чынам вызваляцца з «Жалезнага ваўка», пойдуць для 2-й мотапяхотнай брыгады літоўскай арміі, якую пачалі фарміраваць з вясны 2015 году.

Пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы рэзка падвысілі свае выдаткі на абарону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?