25.08.2016 / 13:59

Вучымся гуляць у шахматы па-беларуску

Праходзіць набор у шахматны клуб Мінскага Палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Другі год запар я рады запрасіць усіх ахвотных у групу з беларускай мовай навучання!

Вяду заняткі — я, Віктар Барскі. Я маю трохгадовы досвед працы з дзеткамі, у тым ліку і на беларускай мове. Заняткі цікавыя і дзецям, і мне :)

Заняткі пачынаюцца з другога тыдня верасня. Арганізацыйны сход — 3.09 а 15:00.

Дадатковую інфармацыю можаце атрымаць ад мяне па тэлефоне +375 447625958 Vel.

Расклад групы:

пан — 16:30-18:30, сб — 9:00-11:00

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру