У Парыжы 25 жніўня памерла французская мадэльерка Соня Рыкель. Ёй было 86 гадоў. Пра смерць Рыкель паведаміла яе сям'я.

AFP

AFP

Соня Рыкель — дызайнерка з сусветным імем, заснавальніца ўласнага брэнду — пачала кар'еру ў 1960-х. Вядомасць ёй прынесла мадэль швэдра Poorboy Sweater, які адразу пасля выхаду трапіў на вокладку часопіса ELLE. У далейшым Рыкель называлі «каралевай трыкатажу».

Першы буцік Соня Рыкель адкрыла ў 1968 годзе. Цяпер модны дом Sonia Rykiel аб'ядноўвае больш за 400 магазінаў па ўсім свеце. Кампанія выпускае не толькі адзенне, але таксама сумкі, аксэсуары, касметыку і парфумерыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?