Такое рашэнне было прынятае па ініцыятыве зацікаўленых бацькоў і педагогаў дашкольных устаноў адукацыі. У групы ўжо залічана 129 дзяцей у веку 3-5 гадоў.

«Развіваючыя заняткі, урокі музыкі і фізкультуры, зносіны ў групе будуць цалкам праводзіцца на роднай мове», — патлумачыла загадчык сектара працы з дзецьмі дашкольнага веку аддзела адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Святлана Цвірко.

Працаваць групы пачнуць з 1 верасня. Беларускамоўныя групы ёсць у дзіцячых садках № 9, 23, 24, 54, 69, 40. У якасці выхавацеляў у новых групах будуць працаваць педагогі са стажам з высокім узроўнем валодання беларускай мовай.

Летась у баранавіцкіх дзіцячых садках былі дзве групы з беларускай мовай навучання і выхавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?