Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык сёння на жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Мінска «Сталічная адукацыя. Стратэгія развіцця».

Міхаіл Мірончык пералічыў напрамкі далейшага развіцця работы з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі ў сталіцы. Гэта мэтанакіраваны адбор настаўнікаў, патэнцыяльна гатовых да работы з адоранымі дзецьмі, абнаўленне зместу метадычнай работы з імі, а таксама стварэнне з іх ліку нефармальнага прафесійнага згуртавання. «За кожным школьнікам, які заявіў пра сябе на алімпіядах або конкурсах і матываваны да далейшага ўдзелу ў індывідуальных спаборніцтвах, неабходна замацаваць персанальнага цьютара», — сказаў кіраўнік профільнага камітэта гарвыканкама.

Ён канстатаваў, што таленавітыя дзеці пасля заканчэння школы або выязджаюць на прастору блізкага або далёкага замежжа, або застаюцца незаўважанымі ў агульнай масе студэнтаў ВНУ. «І на гэтым індывідуальная праграма з адоранымі вучнямі заканчваецца», — заўважыў Міхаіл Мірончык. Для ажыццяўлення пераемнасці з ВНУ трэба шырэй выкарыстоўваць тэхналогію партфоліа. «ВНУ павінны ведаць, што да іх прыйшлі высокаматываваныя маладыя людзі, эліта, якая можа стварыць аснову прагрэсіўнага студэнцтва, а ў далейшым аснову перспектыўных спецыялістаў», — лічыць старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Паводле яго слоў, сёння неабходна гаварыць аб стварэнні ў Мінску агульнагарадской інфраструктуры падтрымкі таленавітасці, у якой усе зацікаўленыя бакі зоймуць сваю нішу для выканання галоўнай задачы - дапамагчы маладым грамадзянам рэалізавацца ў жыцці, раскрыць свой творчы патэнцыял. «Гэта стане нашым укладам у развіццё сацыяльна-эканамічнага комплексу горада», — рэзюмаваў Міхаіл Мірончык.

У форуме ўзялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?