Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў складзе «Рэала» (Мадрыд) і чэмпіён Еўропы ў шэрагах зборнай Партугаліі, форвард Крыштыяну Раналду стаў найлепшым гульцом кантынента ў сезоне 2015—2016.

Getty

Цырымонія выбару еўрапейскага футбаліста нумар адзін у жывым эфіры транслявалася на сайце УЕФА.

Раналду ў другі раз заваяваў гэтае званне. Яго супернікамі былі аднаклубнік з «Рэала» Гарэт Бэйл і форвард з «Атлетыка» (Мадрыд) Антуан Грызман.

Па правілах УЕФА, журналісты з 55 краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскую асацыяцыю футбольных федэрацый, называюць па пяць найлепшых, з іх пункту гледжання, гульцоў. Першы намінант атрымлівае пяць ачкоў, другі — чатыры і гэтак далей.

Дзясятка футбалістаў, якія набралі найбольшую колькасць ачкоў, выходзіць у другі раўнд адбору.

Пераможцамі другога тура сталі Раналду, Бэйл і Грызман. У ходзе электроннага галасавання, якое праводзілася ў рэжыме рэальнага часу, тыя ж 55 журналістаў выбралі фаварыта з кароткага спісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?