Крымінальная справа ў дачыненьні да супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспэкцыі, што ўдзельнічалі ў затрыманьні кіроўцы на трасе Менск—Мікашэвічы 2 сакавіка, будзе разгледжана ў судзе Менскага раёну і гораду Заслаўя (Лагойскі тракт, 5) 19, 20 і 23 чэрвеня на адкрытым судовым паседжаньні.

Абвінавачаньне прад'явілі двум супрацоўнікам ДАІ Кастрычніцкага раёну Менску. У дачыненьні да яшчэ двух міліяцыянтаў крымінальная справа спынена з прычыны адсутнасьці ў іх дзеяньнях складу злачынства.

Кожны з шасьці пацярпелых падаў грамадзянскі пазоў у дачыненьні да супрацоўнікаў ДАІ на суму 50 млн рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнага ўрону. Апроч таго, пацярпелыя выставілі пазоў у памеры 25 млн рублёў у якасьці кампэнсацыі матэрыяльнага ўрону, паведамляе БЕЛТА

Нагадаем, што 2 сакавіка ўвечары супрацоўнікі ДАІ, каб затрымаць п’янога Рамана Менцюка, які ляцеў на сваім «Фальксвагене‑Гольф» з хуткасьцю 160 км /г, не дадумаліся да нічога лепшага, як выставіць на 8-м кілямэтры трасы Менск — Мікашэвічы (ля вёскі Сеньніца) жывы шчыт з аўтамабіляў, у якіх сядзелі пасажыры зь дзецьмі. У выніку сутыкненьня машыны Менцюка з імправізаваным жывым шчытом траўмы атрымалі некалькі чалавек, а машыны сьмяротнікаў па волі ДАІ былі пашкоджаныя.

Справа атрымала розгалас толькі праз два тыдні Тым часам напачатку супрацоўнікі ДАІ адмаўлялі неправамернасьць сваіх дзеяньняў. Намесьнік упраўленьня Дзяржаўтаінспэкцыі МУС палкоўнік Ігар Ваніцкі нават заявіў на адмысловым брыфінгу, што сутыкненьне аўтамабіля «Фальксваген Гольф», за рулём якога ехаў Мянцюк, з машынамі людзей, што ехалі ў Менск, а таксама аўтамабілямі супрацоўнікаў ДАІ, адбылося ў выніку таго, што "кіроўцы грамадзянскіх аўто, спыніўшы свае транспартныя сродкі, няправільна зразумелі жэст супрацоўніка ДАІ, які патрабаваў працягваць рух у кірунку Менску".

У сваю чаргу, Раман Мянцюк, у дачыненьні да якога была заведзена крымінальная справа, пакінуў Беларусь і абвешчаны ў вышук.

Паказальна таксама, што жывы шчыт, зладжаны 2 сакавіка на трасе Менск - Мікашэвічы, зусім не ўнікальны выпадак у гісторыі Беларусі. Прыкладам, аналягічны шчыт быў зроблены 7 кастрычніка 2007 г. на МКАД.

Глядзі па тэме:
Загаварылі новыя ахвяры жывых шчытоў
Мянцюк зьнік
Удзельнікі аварыі пад Менскам у шоку ад афіцыйнай вэрсіі ДАІ
ДАІ: Мы не спрабавалі зладзіць жывы шчыт, а наадварот
Сьмяротнікі па волі ДАІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0