26.08.2016 / 15:36

Міліцыя пра правакатараў на Незалежнасці: «Затрыманыя ёсць, але ці яны — невядома. Вы самі бачылі, што мы спрабавалі злавіць» 17

«Купалаўскія чытанні» да 25-х угодкаў надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона ў Мінску скончыліся тым, што некалькі правакатараў шпульнулі яйкамі ў людзей на плошчы Незалежнасці і кінуліся наўцёкі. 

Усё гэта адбывалася на вачах дзясяткаў міліцыянтаў у цывільным, некаторыя з якіх нароўні з маладафронтаўцамі пабеглі лавіць нападнікаў. Але ўчора пошукі нічым не скончыліся. 

Сёння мы пацікавіліся ў мінскай міліцыі, ці ёсць прагрэс у высвятленні асоб невядомых.

«Па дадзенай тэме заяваў у Маскоўскі РАУС не паступала, — сказаў нам прэс-афіцэр мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. — Таму цяжка апераваць канкрэтнымі юрыдычнымі фактамі, накшталт «Па дадзеным выпадку адміністратыўна затрыманыя такія вось грамадзяне». А такога юрыдычнага факту няма. Я не магу звязаць асобы затрыманых менавіта з гэтым выпадкам на плошчы Незалежнасці, бо адміністратыўна затрымліваюцца дзясяткі чалавек у дзень. Я пакуль не магу дакладна сказаць, ці ёсць сярод іх тыя, пра каго вы кажаце». 

Ластоўскі нагадаў, што міліцыя ўчора спрабавала затрымаць нападнікаў. 

«Вы самі гэта бачылі», — сказаў ён і дадаў, што міліцыя паведаміць, калі будзе новая інфармацыя па гэтай справе. 

Арцём Гарбацэвіч

0
Виктор / Адказаць
26.08.2016 / 16:08
Опять милиция опозорилась! Там по всей площади были сотрудники с камерами у них подносом происходит нарушение общественного порядка а они опять все проморгали зачем такая милиция? Зачем нанимать милицию для охраны шествия если они полный 0?
0
Уладзімір / Адказаць
26.08.2016 / 16:11
Вряд ли они найдут курсантов академии мвд)))))))))))
0
Егор / Адказаць
26.08.2016 / 16:16
Такая милиция даёт зеленый свет террористам и диверсантам из россии, ведь в следующий раз вместо яиц могут полететь гранаты а они так и будут стаять. Позор такой милиции!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру