У Польшчы на адной са звалак работнікі знайшлі паўмільёна еўра, паведамляе wp.pl.

На смеццевай звалцы горада Калабжэг знаходка па частках была знойдзеная ў старым пыласосе і акустычнай калонцы. Немалая сума высыпалася на транспартавальны канвеер.

Грошы былі перададзеныя супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія ў сваю чаргу адшукалі ўладальніка. Уладальніца толькі выявіла згубу і ў той жа час звярнулася ў паліцыю. Жанчына дакладна апісала прадметы, у якіх яна схавала зберажэнні, а таксама назвала дату, калі выкінула стары хлам. Грошы вярнулі гаспадыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0