Пенсіянерка правяла амаль суткі ў закінутым лясным калодзежы ў Шчучынскім раёне, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Жыхарка вёскі Новая Ражанка 25 жніўня адправілася ў лес па грыбы, аднак дадому не вярнулася. Пошукі 75-гадовай маці пачаў сын, які не змог датэлефанавацца ёй ні вечарам, ні сёння раніцай, і адправіўся ў вёску. Ад жыхаркі адной з навакольных вёсак сын даведаўся, што з лесу даносіліся прыглушаныя гукі, падобныя на голас чалавека. Вырашыўшы, што гэта перакрыкваюцца грыбнікі, жанчына не надала гэтаму значэння. Сын адправіўся на магчымае месца здарэння і знайшоў маці. Ён патэлефанаваў ратавальнікам, якія дапамаглі дастаць жанчыну з 9-метровага калодзежа. На шчасце, у ім амаль не было вады.

Пацярпелая дастаўленая ў раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?