Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў на парламенцкіх выбарах 45 міжнародных назіральнікаў — прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, паведамляе сайт ЦВК.

Згодна са звесткамі Цэнтральнай камісіі на 26 жніўня, усяго акрэдытавана 475 міжнародных назіральнікаў. З іх 327 — ад СНД (у тым ліку 44 — ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД), 51 — ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, 19 — ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, 39 — ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Выбарчымі камісіямі, паводле звестак на 22 жніўня, акрэдытавана 18 389 нацыянальных назіральнікаў.

Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?