Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў з 27 жніўня, паведаміў начальнік службы руху дзяржаўнага прадпрыемства Ігар Дадалка.
У рэжыме летняга часу сталічная падземка працавала два месяцы (з 27 чэрвеня). Цяпер па буднях і выхадных днях скарочаныя інтэрвалы руху цягнікоў, саставы будуць хадзіць часцей.
Так, на першай (Маскоўскай) лініі ў суботу інтэрвалы руху цягнікоў скарочаныя з 6 да 5 хвілін, у нядзелю — з 6,5 да 5,5 хвілін. На другой (Аўтазаводскай) лініі інтэрвалы таксама сталі карацейшыми на 1 хвіліну: па суботах — з 6 да 5 хвілін, у нядзелю — з 7 да 6 хвілін.
У буднія дні інтэрвал руху па першай лініі метро ў ранішнюю і вячэрнюю гадзіны пік цяпер складае 2 хвіліны (у летні час — 2,5 хвіліны), на другой лініі — 2 хвіліны (у летні 3 хвіліны).
Час руху першых і апошніх саставаў метро застаецца ранейшым.