У Каліфорніі ў пятніцу адбыўся выбух на найбуйнейшым у штаце нафтаперапрацоўчым заводзе кампаніі Tesoro, паведамілі мясцовыя ўлады.

Getty

На прадпрыемстве, што знаходзіцца ў горадзе Карсан, выбухнуў рэзервуар для захоўвання нафтапрадуктаў. Затым пачаўся пажар.

Рэйтэр са спасылкай на мясцовыя СМІ паведамляе пра аднаго пацярпелага. Асашыэйтэд Прэс, наадварот, піша, што пацярпелых няма.

Відавочцы распавядаюць, што пасля выбуху ў паветры з'явілася хімічнае воблака.

Газета Los Angeles Times на сваім сайце апублікавала відэа з кадрамі з месца выбуху. На ім бачныя раскіданыя элементы канструкцыі побач з пашкоджаным рэзервуарам, які працягваў дыміцца. У горадзе назіраецца смог. На месца выбуху прыбылі экстранныя службы.

Дэпартамент шэрыфа заклікаў людзей, якія знаходзяцца ў 40-кіламетровай зоне вакол выбуху, заставацца ўнутры памяшканняў.

У кампаніі Tesoro пакуль не могуць назваць прычыну інцыдэнту, перадае Асашыэйтэд Прэс. Прадстаўнік кампаніі запэўніў, што кампанія сочыць за станам паветра. Пакуль Tesoro не знайшла небяспечнага перавышэння ў ім ўзроўню таксінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?