Былы кандыдат у прэзідэнты (2010) Віктар Цярэшчанка балатуецца па Старавіленскай акрузе. У сваім выступе па тэлебачанні ён у чарговы раз дэманстраваў графікі, якія паказваюць неэфектыўнасць беларускай эканомікі.
Але найбольшую ўвагу прыцягвала інсталяцыя. На два вострыя калкі былі насаджаныя губкі для мыцця посуду — на кожным па дзевяць, але рознай таўшчыні і колераў. Цярэшчанка ўзгадаў пра сваю інсталяцыю толькі аднойчы. Ён расказваў пра перавагі японскай АЭС над беларускім праектам.
А пасля махнуў рукой у бок губак: «Вось гэта паказаны жоўтым японскі прыбытак».