Жыхары Італіі адгукнуліся на заклік дапамагчы пацярпелым у нядаўнім землятрусе людзям, а таксама іх блізкім. У ходзе спецыяльнай акцыі было сабрана 6 млн 120 тысяч еўра, якія ахвяравалі неабыякавыя людзі пры дапамозе адпраўлення на пэўны нумар sms-паведамлення.

Як перадае ТАСС, абвясціў аб правядзенні акцыі Дэпартамент грамадзянскай абароны. Кожнае sms дазваляла зрабіць ахвяраванне ў 2 еўра.

Паводле апошніх дадзеных, якія падаў Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі, колькасць загінулых пасля землятрусу дасягнула 290 чалавек, каля 400 чалавек атрымалі раненні, тысячы людзей страцілі дамы.

Магутны землятрус адбыўся ў Італіі 24 жніўня ў 03.36 па мясцовым часе. За ім пайшлі іншыя падземныя штуршкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0