Шмат хто памятае мілы савецкі мультфільм пра медзведзяня Умку, які жыў з мамай на далёкай поўначы. А вось на Чукотцы (каля вёскі Рыркайпій) было знойдзенае самотнае белае медзведзяня.

Ілюстрацыйнае фота: favim.com

Як паведамляе РІАН са спасылкай на спецыялістаў, мамы каля малога не было выяўлена. Згубленаму медзведзяняці каля васьмі месяцаў.

Мясцовыя жыхары мяркуюць, што з мамай магла здарыцца бяда, магчыма, яе забілі браканьеры.

Адзначаецца, што медзведзяня адправяць у заапарк «з добрай рэпутацыяй і досведам працы з белымі мядзведзямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0