Паводле дадзеных Белстата, самым багатым рэгіёнам краіны ў ліпені 2016 года быў Салігорскі раён. Сярэдні заробак складаў 1060,1 рубля (10,6 мільёна рублёў да дэнамінацыі).
Гэта нават больш, чым у Мінску. Сярэдні заробак у сталіцы — 1037,2 рублёў (10,3 мільёна рублёў да дэнамінацыі).
Па ўзроўні заробкаў Мінск і Салігорскі раён пастаянна ідуць на адным узроўні, наперад вырываецца то адзін, то другі.