Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч наведала Нью‑Ёрк, дзе сустрэлася са старшынём 63‑й сэсіі Генасамблеі ААН Мігелем Д’Эскота Брокманам і намесьнікам выканаўчага дырэктара Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) Хільдай Джонсан, паведамляе БЕЛТА.

Натальля Пяткевіч запрасіла ЮНІСЭФ падключыцца над падрыхтоўкай праекту стратэгіі ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, якая б забясьпечыла ўсебаковы падыход да гэтай праблемы.

З Мігелам Д’Эскота Брокманам былі абмеркаваныя пэрспэктывы супрацоўніцтва беларускай дэлегацыі з офісам старшыні 63‑й сэсіі Генасабмлеі ААН, якая будзе доўжыцца зь верасьня 2008 па верасень 2009 году.

З прадстаўніком ЮНІСЭФ намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі абмеркавала практычныя пытаньні адносна умоваў і крытэраў дзейнасьці Дзіцячага фонду ААН у краінах зь сярэднім узроўнем даходаў, да якіх адносіцца Беларусь. У сувязі з павышэньнем узроўню жыцьця гэтыя ўмовы і крытэры мяняюцца. Бакі пагадзіліся зь неабходнасьцю працягу дзейнасьці ЮНІСЭФ у Беларусі незалежна ад ўзроўняў даходу на душу насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.

***

Нагадаем, што Натальля Пяткевіч побач зь іншымі беларускімі высокімі чыноўкамі, уваходзіць у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрасаюзу і ЗША, але, відаць, па лініі ААН, можна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0