У Арменіі па падазрэнні ў незаконнай перадачы ваенных тэхналогій і адмыванні грошай затрыманы грамадзянін РФ Сяргей Міронаў, паведаміў «Інтэрфаксу» яго адвакат Карэн Нерсесян.

Міронаў, распавёў адвакат, быў затрыманы 26 жніўня супрацоўнікамі службы бяспекі Арменіі ў аэрапорце Ерэвана, куды ён прыляцеў з Масквы разам з жонкай.

Запыт на затрыманне Міронава, па словах адваката, быў накіраваны ад ЗША.

Нерсесян сцвярджае, што яго падабаронны працуе «звычайным праграмістам у кампаніі, звязанай з РЧ і метрапалітэнам», і не мае доступу да якіх-небудзь сакрэтных тэхналогіях.

Затрыманага, паведаміў адвакат, ужо наведаў у СІЗА расійскі консул.

У панядзелак, 29 жніўня, павінна адбыцца пасяджэнне суда, на якім, як чакае адвакат, будзе прынята рашэнне аб экстрадыцыі Міронава ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?