28.08.2016 / 08:39

ААН будзе сачыць за трыма беларускамі да 2030 года 6

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый будзе сачыць за трыма беларускамі да 2030 года. Дзяўчынкі трапілі ў лік гераінь міжнароднага праекта «10-гадовыя дзяўчынкі — пакаленне Мэтаў устойлівага развіцця». Яны прайшлі адбор, арганізаваны фондам ААН у галіне народанасельніцтва.

Праект рэалізуецца ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Адабраныя дзяўчынкі з розных краін, у тым ліку і з Беларусі, адкажуць на пытанні ды распавядуць пра свае планы на будучыню. У 2030-м супрацоўнікі ААН ім зададуць тыя ж пытанні, каб зразумець, што змянілася ў жыцці дзяўчынак. А да таго часу іх справамі будуць рэгулярна цікавіцца.

Адзначаецца, што адабраныя тры беларускі маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе ў грамадстве. Сярод гераінь — дзяўчынка з інваліднасцю, жыхарка сельскай мясцовасці і прадстаўніца цыган. Іх гісторыі апублікуе сайт ААН. 

0
Цікаўны / Адказаць
28.08.2016 / 09:33
Нешта нагадала мне "капсулы гонару", якія на некаторых прадпрыемствах замуроўвалі, каб ускрыць у 2017 годзе - пры 100-годзі кастрычніцкіх спраў у Пецярбурзе. Ці застанецца тая ААН да таго часу...
0
Чытач / Адказаць
28.08.2016 / 12:02
Серьезный срез общества
0
Гость / Адказаць
28.08.2016 / 13:24
Четырнадцать лет постоянной слежки... Сочувствую.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру