Пра смерць журналіста напісала на сваёй старонцы ў Facebook начальнік аддзела камунікацыі Нацпаліцыі ў Кіеве Аксана Блішчык.

«Паліцыя высвятляе абставіны смерці журналіста», - напісала яна. Блішчык таксама адзначыла, што побач з целам быў знойдзены «траўматычны пісталет, магазін да яго і перадсмяротная запіска». Па словах Блішчык, распачата справа па ч. 1 арт. 115 (Наўмыснае забойства) КК Украіны з дадатковай прававой кваліфікацыяй — самагубства.

Яна ўдакладніла, што 54-гадовы выхадзец Расіі ўжо некалькі гадоў жыў у Кіеве, працуючы «дырэктарам інтэрнэт-выдавецтва».

Цела знайшлі на балконе сябры журналіста, якія прыйшлі павіншаваць яго з днём нараджэння. Шчацінін быў знойдзены ў крэсле з агнястрэльным раненнем у галаву. «Пісталет быў знойдзены пад крэслам», - піша партал.

Аляксандр Шчацінін — расійскі журналіст, вядомы як заснавальнік інфармацыйнага агенцтва «Новы Рэгіён».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?