У пятніцу пры выкананні будаўнічых работ на пляцоўцы збудавання Беларускай АЭС, у расійскай субпадраднай арганізацыі адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў чалавек, паведамляе Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў АЭС.
Праводзіцца расследаванне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.