Міхаіл Хадаркоўскі

Былы кіраўнік ЮКОСа Міхаіл Хадаркоўскі можа зьвярнуцца з просьбай аб памілаваньні, калі закон гэта дазваляе. Такая пазыцыя расейскага кіраўніцтва.

Як заявіў у чацьвер на прэс‑канфэрэнцыі ў Бэрліне прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, Міхаіл Хадаркоўскі можа зьвярнуцца з прашэньнем аб памілаваньні, але ягоны лёс ня будзе прадметам міждзяржаўных перамоваў.

«У гэтым заключаецца праява сувэрэнітэту дзяржавы», ‑‑ сказаў Мядзьведзеў пасьля перамоваў з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Ён падкрэсьліў, што «ўсе крымінальныя выканаўчыя працэдуры павінны базавацца на ўнутраным заканадаўстве».

Прэзыдэнт таксама сказаў, што ў Расеі даўно мінулі часы, калі рашэньні па тых ці іншых справаз прымала палітбюро. «Сёньняшняе жыцьцё менавіта тым і розьніцца, што такога працэдуры павінны праходзіць у дзяржаўных рамках і за іх нясе адказнасьць судовая сыстэма, а ў некаторых выпадках кіраўнік дзяржавы», ‑‑ мяркуе Мядзьведзеў.

Паводле ягоных словаў, пры выкананьні гэтых умоваў можна разглядаць любы зварот любога чалавека.

У сваю чаргу Ангела Мэркель выказала надзею, што ў найбліжэйшы час «мы зможам пабачыць у Расеі большую адкрытасьць». Паводле канцлера Няммеччыны, яе ўсьцешылі заявы прэзыдэнта Расеі пра вяршэнства закону, надзейнасьці і прадказальнсьці заканадаўчай сыстэмы ў Расеі.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0