Пра палітыку і жанчын

Жанчынам гэта (палітыка — аўт.) нецікава. Уявіце сабе дзвюх сябровак, якія сядзяць пры каве і абмяркоўваюць, хто стане прэзідэнтам ЗША. Ды ім гэта ў галаву не прыйдзе! Жанчын цікавіць канкрэтыка. (…) Вось выйсці замуж — гэта рэзультат. Пашыць сукенку, спячы торцік — таксама рэзультат. (…) Жанчына па сваёй натуры апалітычная. Дарэчы, прыстойны чалавек заўжды апалітычны.

Пра «крышталёвую мару»

Гэтая мара (прызнанне прэзідэнцкіх выбараў з боку місіі АБСЕ — аўт.) сёння збылася, але ў любы момант усё можа змяніцца, у міжнароднай палітыцы ўсё вельмі непрадказальна. Крышталёвая мара — каб усе выбары прызнаваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?