У Пустамытаўскам раёне Львоўскай вобласці невядомыя абстралялі і ўзарвалі аўтамабіль, у выніку чаго загінулі тры чалавекі.

Пра гэта распавёў дырэктар дэпартамента камунікацый МУС Украіны Арцём Шаўчэнка.

«Быў падрыў і быў абстрэл з аўтаматычнай зброі аўтамабіля, у выніку якога загінулі тры чалавекі, адзін быў паранены. Аўтамабіль належаў ААТ «Львоўскі холадакамбінат», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, асобы траіх загінулых высвятляюцца.

«Папярэдне, гэта ахоўнікі кіраўніка і ўладальніка гэтага камбіната, які з'яўляецца асобай даволі вядомай у вузкіх крымінальных колах Львоўшчыны», — сказаў Шаўчэнка.

Ён таксама паведаміў, што па версіі паліцыі гаворка ідзе пра «крымінальную барацьбу за ўплыў паміж арганізаванымі злачыннымі групамі ў рэгіёне».

Са слоў спадара Шаўчэнкі, на месца выехаў начальнік крымінальнай паліцыі Вадзім Траян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?