Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска 28 жніўня ў 6 гадзін раніцы каля начнога клуба па вуліцы Смаленскай на месцы злачынства затрымалі 40-гадовага мужчыну, які ўчыніў замах на забойства ў дачыненні да ахоўніка клуба.

«Знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, мужчына паводзіў сябе абуральна, прыставаў да наведвальнікаў. На заўвагі ахоўнікаў ён не рэагаваў, у сілу чаго паўстаў канфлікт, у выніку якога 40-гадовы мужчына дастаў з кішэні нож і нанёс некалькі удараў 26-гадоваму ахоўніку», — паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

З колата-рэзанымі ранамі мяккіх тканак грудной клеткі і патылічнай вобласці супрацоўнік начнога клуба дастаўлены ў бальніцу. У дачыненні да зламысніка Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 (замах на забойства). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў, адзначаецца ў паведамленні на сайце ГУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?